Запрашаем калі ласка!

Intro Pic

ГАЛЕРЭЯ

Гэтая рубрыка нашага праекту ўзнікла дзякуючы думцы аб недастатковасці асвятлення з'яў беларускай культуры ў камп'ютэрных сферах, аб магчымасці папулярызацыі іх праз такую камп'ютэрную сетку як Інтэрнет. Таму рубрыка "Галерэя" - своеасаблівая спроба выправіць гэтую хібу. Яна будзе знаёміць Вас з творамі беларускіх мастакоў і літаратараў. Экспазіцыя галерэі перыядычна абнаўляецца, таму запрашаем заглядаць сюды часцей.

У галерэі змешчаныя працы выпускнікоў і студэнтаў Беларускай акадэміі мастацтваў, філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта і проста таленавітых мастакоў, дызайнераў і паэтаў.